«Такія фільмы не выклікаюць нічога, акрамя смеху». Кізім пракаментаваў атаку на самалёта А-50 у Мачулішчах

У інтэрв’ю «Ліга.net» пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім пракаментаваў дыверсію ў Мачулішчах і страх беларускіх улад перад беларускімі добраахвотнікамі.

10.03.2023 / 11:53

Ігар Кізім. Фота: фэйсбук

Амбасадар Украіны гаворыць, што пакуль дэталі падзей у Мачулішчах невядомыя, трэба пачакаць некалькі дзён. Меркаваць пра падзею па прапагандысцкім фільме не варта. «Такія фільмы не выклікаюць нічога, акрамя смеху», — кажа ён.

А вось рэпрэсіі, мяркуе Кізім, у сувязі з дыверсіяй ужо пачаліся.

На пытанне, ці ёсць насамрэч партызанскі рух у Беларусі, Кізім адказаў:

«Апазіцыя і нейкія партызаны ёсць. Гэта праўда. Калі Лукашэнка даў даручэнне шукаць і караць усіх, то яны насамрэч ёсць».

Ён гаворыць, што беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Украіны, палохаюць беларускія ўлады.

«На 100% палохаюць. Лукашэнка неаднаразова казаў, што ўсе яны вядомыя, іх зловяць і пасадзяць. Што да падтрымкі ў грамадстве, то сказаць складана. Ва ўмовах тэрору супраць насельніцтва людзям цяжка выказаць сваё меркаванне. Але ў зносінах са звычайнымі грамадзянамі Беларусі я адчуваю падтрымку Украіны. Яна негалосная», — гаворыць ён.

Чытайце таксама:

Пасол Украіны: Мы перапісваліся з Макеем, але ён не адказваў, а толькі ставіў «+»

Лукашэнка назваў Зяленскага «гнідай», а «Байпол» — «мудакамі»

ДзяржСМІ апублікавалі ВІДЭА, на якім бачна, як захопліваюць украінца, падазраванага ў дыверсіі ў Мачулішчах

Nashaniva.com