Сілавікі трасуць лецішчы на станцыі Палонка 

Пасля затрымання ў Бараўлянскім сельсавеце магчымага «ўкраінскага тэрарыста» Мікалая Швяца праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра актыўнасць сілавікоў у іншых садовых таварыствах, у тым ліку ў рэгіёнах, паведамляе «Вясна».

10.03.2023 / 17:48

Сёння на чыгуначнай станцыі Палонка ў Баранавіцкім раёне была заўважана актыўнасць сілавікоў: на лецішчы прыязджалі іх уладальнікі разам з міліцыянтамі.

Паведамляецца, што асаблівую цікавасць у праваахоўнікаў выклікаюць людзі, якія раней затрымліваліся па палітычных матывах, — іх па надуманых прычынах просяць прыехаць да свайго дома, каб там правесці ператрус.

Чыгуначная станцыя Палонка з пачатку вайны пастаянна згадваецца ў зводках, якія тычацца перамяшчэння расійскіх войскаў і тэхнікі.

Nashaniva.com