У пецярбургскай кнігарні прастрэлілі вітрыну з надпісам «Міру — мір»

У будынку незалежнай кнігарні «Все свободны» ў Пецярбургу пашкодзілі вітрыну з надпісам «Міру — мір». Пра гэта паведамляецца  ў сацсетках заснавальнікаў крамы.

11.03.2023 / 14:56

Адтуліна ў шкле падобная да кулявой. Саўладальніца крамы Любоў Бяляцкая таксама выказала здагадку ў каментарах да паста, што ў вітрыну стралялі з траўматычнага пісталета.

«Усё ж такі надпіс на нашых вокнах падабаецца не ўсім. Вельмі сумна. Калі ў вас ёсць знаёмыя, хто можа замяніць нам акно па фрэндлі-прайсе, напішыце, калі ласка, у дырэкт», — напісалі заснавальнікі крамы.

Магазін адкрыў грашовы збор на рамонт шкла.

Nashaniva.com