Галоўчанка сказаў, калі ў Беларусі дзяржава перастане рэгуляваць цэны

Прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанку ў праграме «Пытанне нумар адзін» на БТ спыталі пра сістэму рэгулявання цэн. Чыноўнік адзначыў, што дзяржава перастане трымаць цэны толькі тады, калі будуць выкананыя пэўныя ўмовы.

12.03.2023 / 16:42

У прыватнасці, ён зазначыў, што адмяніць рэгуляванне цэн могуць, калі ў сферы гандлю навучацца працаваць «па справядлівасці».

«Як толькі мы ўбачым, што сітуацыя з цэнаўтварэннем поўнасцю прыйшла ў норму і цана фарміруецца справядліва, без гонкі за звышпрыбыткамі і закладвання вялікіх выдаткаў у сабекошт, вядома, тады будзе мадэрнізавацца і сістэма рэгулявання цэн», — сказаў Галоўчанка.

Па словах Галоўчанкі, у дзяржаве пастаўлена задача ўтрымаць інфляцыю ў межах 7-8% за год.

Галоўчанка выпраменьвае аптымізм: санкцыі аказваюць прамы блакуючы ўплыў толькі на 25% эканомікі Беларусі

Nashaniva.com