У Мінску затрымалі былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатра Мікалая Зайца
Затрыманне адбылося раніцай 13 сакавіка. Прычына затрымання невядомая.
13.03.2023 / 14:52
Тэлефон Мікалая недаступны, яго месцазнаходжанне сваякам невядома, піша DW.
Мікалай Заяц працаваў у Купалаўскім тэатры па сумяшчальніцтве з 2020 года. 31 сакавіка 2021 года яго звольнілі з фармулёўкай «у сувязі з прыёмам на працу работніка, для якога гэта праца будзе асноўнай».