На фінскім кінафестывалі перамог беларускі дакументаліст

У намінацыі «Лепшае дакументальнае кіно» на фестывалі кароткаметражнага кіно Tampere Film Festival ў Фінляндыі лепшым быў названы фільм Away рэжысёра Руслана Фядотава, — піша «Святы Белавуд».

13.03.2023 / 17:48

Стужка распавядае пра ўкраінскіх дзяцей, якія перажываюць вайну ў эвакуацыі ў Венгрыі.

Фільм ўжо адзначалі ўзнагародай у мінулым годзе на фестывалі IDFA у Нідэрландах.

Nashaniva.com