У Маскве для размяшчэння комплексаў супрацьпаветранай абароны высякаюць лесапаркі
Паводле інфармацыі выдання The Insider, у трох раёнах Масквы ўжо расчысцілі пляцоўкі для патрэб Мінабароны Расіі, а на дзвюх з іх ужо размясцілі сістэмы супрацьпаветранай абароны.
13.03.2023 / 17:57
Як сцвярджаецца ў публікацыі, яшчэ ў канцы 2022 года адну з пляцовак пачалі абсталёўваць на доследных палях Ціміразеўскай сельгасакадэміі. Там няма суцэльнага лесу, таму будаўнікі проста выраўнялі глебу і залілі ўсё асфальтам. Цяпер на пляцоўцы ўстаноўленыя зенітна-ракетныя комплексы (ЗРК) С-400 і радыёлакацыйныя сістэмы (РЛС) 92Н6Е і 96Л6Е.
Іншы аб'ект Мінабароны, нягледзячы на пратэсты мясцовых жыхароў і эколагаў з-за высякання лесу, з'явіўся ў парку-запаведніку «Ласіны востраў».
Самую значную шкоду экалогіі нанесла будоўля ў раёне Пячатнікі насупраць музея-запаведніка «Каломенскае», дзе пад патрэбы Мінабароны было высечана амаль 100 гектараў ляснога масіву, адзначае The Insider.
Чытайце таксама:
У Маскве і іншых рэгіёнах Расіі па тэлебачанні і радыё перадалі паветраную трывогу
ISW: Сістэмы СПА ў Маскве размяшчаюцца, каб падрыхтаваць грамадства да зацяжной вайны