Як выглядае памежны пераход «Кузніца — Брузгі» пасля ўмацавання яго палякамі. ФОТА і ВІДЭА з дрона

Блізкі да Гродзенскага аблвыканкама тэлеграм-канал «Пул 4» выставіў здымкі і відэа з дрона, як цяпер выглядае закрыты яшчэ ў 2021 годзе памежны пераход «Кузніца — Брузгі» пасля таго, як палякі дадаткова ўмацавалі мяжу. 

13.03.2023 / 23:23

«Так выглядае памежны пункт пропуску «Брузгі» з Польшчай з беларускага боку пасля ўстаноўкі польскімі вайскоўцамі бетонных блокаў і супрацьтанкавых «вожыкаў», — пракаментавалі здымкі ў канале.

Чытайце таксама:

Памежны пераход «Баброўнікі» перагарадзілі бетоннымі блокамі ФОТА

Палякі пачалі ставіць умацаванні на мяжы з Беларуссю ФОТА

Nashaniva.com