Дзярждума Расіі прыняла закон аб адказнасці за дыскрэдытацыю любых удзельнікаў «спецаперацыі»

Дзярждума РФ прыняла закон аб крымінальнай адказнасці за дыскрэдытацыю ўсіх удзельнікаў так званай спецаперацыі. Падобнай «дыскрэдытацыяй», напрыклад, цяпер можа лічыцца інфармацыя пра злачынствы расіян ва Украіне, у тым ліку наймітаў з ПВК «Вагнер».

14.03.2023 / 13:49

Мёртвы мірны жыхар са звязанымі за спінай рукамі. Буча, 4 красавіка 2022 года. Фота: Efrem Lukatsky / AP

Закон прадугледжвае такую адказнасць:

◾️ за злачынства, здзейсненае на працягу года пасля прыцягнення асобы да адміністрацыйнай адказнасці — да пяці гадоў пазбаўлення волі;

◾️ калі дзеянні прывялі да смерці і масавых беспарадкаў — да сямі гадоў пазбаўлення волі;

◾️ за распаўсюджванне заведама ілжывай інфармацыі пра ВС РФ, якое пацягнула цяжкія наступствы — да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com