Некаторых кліентаў «Белтэлекама» часова адключаць ад тэлебачання і радыё

Трансляцыя тэлевізійных і радыёпраграм будзе часова недаступная ў Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях, паведаміла прэс-служба «Белтэлекама». Там растлумачылі, што 15 і 22 сакавіка будуць праводзіцца прафілактычныя работы ў сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

14.03.2023 / 18:12

Так, 15 сакавіка з 09:15 да 16:15 у Мінскім, Маладзечанскім, Валожынскім, Вілейскім і Смаргонскім раёнах не будзе магчымасці глядзець і слухаць:

А 22 сакавіка з 09:15 да 16:15 у Мінскім, Дзяржынскім, Стаўбцоўскім, Лагойскім, Барысаўскім, Вілейскім, Смалявіцкім і Докшыцкім раёнах не будзе трансляцыі:

Калі работы завершаць раней за пазначаны тэрмін, то праца перадатчыка будзе таксама адноўленая раней.

Пры гэтым правядзенне прафілактычных работ не закране інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.

Nashaniva.com