17 сакавіка абвесцяць прысуд па справе Tut.by
17 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе будзе абвешчаны прысуд па справе Tut.by, паведаміла расійскае прапагандысцкае выданне Sputnik. Справа слухалася ў закрытым рэжыме.
14.03.2023 / 18:44
Людміла Чэкіна і Марына Золатава
Разгляд справы ідзе з 9 студзеня. Абвінавачанымі па справе праходзяць пяць чалавек, але непасрэдна на лаве падсудных знаходзяцца толькі дырэктарка партала Людміла Чэкіна і галоўная рэдактарка Марына Золатава. Рэдактарку аддзела эканомікі і палітыкі Вольгу Лойка, карэспандэнтку Алену Талкачову і юрысконсульта Кацярыну Ткачэнку судзяць завочна, бо яны за мяжой.
Чэкіна і Золатава, якіх вінавацяць па трох артыкулах КК Беларусі, за кратамі з 18 мая 2021 года.
Чытайце таксама:
Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па колькасці журналістак за кратамі
Адвакатка Марыны Золатавай не прайшла атэстацыю. А суд ідзе
Прабабуля і ўнучка ў адным мінскім СІЗА з розніцай у 80 гадоў. Гісторыя прабабулі Марыны Золатавай
Ціханоўская: Супрацоўнікі Tut.by — гонар беларускай журналістыкі