Паводкамі ў Беларусі падтоплена больш за паўтысячы падворкаў
У Беларусі цяпер паводкавымі водамі падтоплена больш за 560 прыватных падворкаў, у асноўным у Гомельскай і Брэсцкай абласцях, расказаў на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МНС.
14.03.2023 / 21:25
Паводка на Прыпяці. Фота ілюстрацыйнае
Гідраметэаролагі Белгідрамета ў найбліжэйшыя дні прагназуюць рост узроўню вады ў рэках. У асноўным ён абумоўлены ападкамі, а інтэнсіўнасць пад'ёму складае ад аднаго да дваццаці шасці сантыметраў за суткі.
Паводле спецыялістаў, вада ўжо выйшла на пойму на большасці рэк басейну Прыпяці, а таксама на рэках басейнаў Нёмана, Заходняга Буга, Дняпра, Бярэзіны і Сожа.
Небяспечную адзнаку вада перавысіла на Прыпяці каля Петрыкава, блізкая яна да гэтага ўзроўню на Прыпяці каля вёскі Чэрнічы Жыткавіцкага раёна, на Случы каля аграгарадка Ленін і на Пцічы каля вёскі Першая Слабодка.
Чытайце таксама:
У Нясвіжскім раёне вясковая вуліца ператварылася ў раку ВІДЭА