У доме рэдактара «Рэгіянальнай газеты» прайшоў ператрус
15.03.2023 / 16:0
Сёння раніцай у Вілейцы ў доме галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча прайшоў ператрус, піша БАЖ.
З Аляксандрам Манцэвічам і яго жонкай Нінай Манцэвіч знікла сувязь. Дзе яны цяпер, невядома.
«Рэгіянальная газета» — вядучае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне Маладзечна і рэгіёна.
У 2022 годзе ўлады прызналі матэрыялы сайта выдання «эстрэмісцкімі матэрыяламі», з таго часу выданне выходзіць у сацыяльных сетках.
Таксама сёння ў рэдакцыі газеты «Інфа-Кур’ер» у Слуцку прайшоў ператрус, затрыманыя супрацоўнікі.