Карл III пасвяціў у рыцары гітарыста і сузаснавальніка Queen Браяна Мэя

Прысваеннем тытула адзначана не толькі музычная дзейнасць Мэя, але і яго праца астрафізікам і дзейнасць па абароне дзікіх жывёл: Мэй заснаваў фонд «Save Me» для абароны жывёл ад жорсткага абыходжання і барацьбы з законам аб паляванні.

15.03.2023 / 16:56

На цырымоніі прысутнічала жонка музыканта, брытанская актрыса Аніта Добсан. Цяпер муж і жонка будуць афіцыйна называцца сэр Браян Мэй і ледзі Мэй.

Nashaniva.com