Знешні доўг Беларусі на 1 студзеня склаў 26,94 млрд даляраў
Нацбанк апублікаваў даныя аб знешнім доўгу Беларусі на 1 студзеня 2023 года.
16.03.2023 / 08:54
Сукупны знешні доўг, які ўключае абавязацельствы дзяржсектара і прыватнага сектара, гарантаваныя дзяржавай, склаў 26,94 млрд даляраў, скараціўшыся за год на 946,3 млн даляраў, або на 3,4%.
Знешні дзярждоўг за год вырас на 272,5 млн даляраў, або на 1,5% да 18,5 млрд даляраў. Столькі мае дзяржаўны сектар. Усе пазыкі былі доўгатэрміновымі, з іх 15,09 млрд даляраў прыпадалі на крэдыты і пазыкі, а 3,4 млрд даляраў — на каштоўныя паперы.
Знешняя запазычанасць дэпазітных арганізацый склала 4,94 млрд даляраў, скараціўшыся за год на 287,9 млн даляраў, або на 5,5%.
Пазыкі астатніх сектараў зменшыліся на 21%, або на 931,3 млн даляраў да без малога 3,5 млрд.
Чытайце таксама: