У Глыбокім вядомаму бодзібілдару закідаюць «абразу прэзідэнта»

Пра затрыманне вядомага бодзібілдара Аляксандра Шарабайкі напісаў у фэйсбуку Кастусь Шыталь. 

16.03.2023 / 14:13

«Аляксандру Шарабайку ў Глыбокім, акрамя адміністрацыйкі за рэпосты, быццам бы шыюць крыміналку за абразу чалавека, які называе сябе прэзідэнтам. Перадачы ад родных не прымаюць», — напісаў у фэйсбуку Кастусь Шыталь.

Аляксандра затрымалі 13 сакавіка, пазней яму прызначылі 10 сутак арышту.

Пасля выбараў Шарабайку некалькі разоў саджалі на суткі за ўдзел у пратэстах і за бела-чырвона-белы сцяг на доме. У ліпені 2021 яго затрымлівалі на трое сутак «па падазрэнні ў злачынстве».

Чытайце таксама:

У Гарадку затрымалі Леаніда Гаравога

У Мінску затрымалі Юрыя Адамава

Nashaniva.com