У Варшаве пройдзе з'езд беларусаў-каталікоў, якія жывуць за мяжой і хочуць маліцца па-беларуску

15 красавіка ў Варшаве адбудзецца з'езд беларусаў каталіцкага веравызнання, якія часова ці пастаянна жывуць за мяжой і жадаюць маліцца па-беларуску, паведамляе Catholic.by. Мэта сустрэчы — пазнаёміцца і абмеркаваць развіццё беларускіх супольнасцяў па-за межамі Бацькаўшчыны.

16.03.2023 / 19:43

Беларуская імша ў адным з польскіх касцёлаў. Фота: catholicby.pl

Сустрэчу арганізуюць прадстаўнікі беларускіх каталіцкіх супольнасцяў у Польшчы, якія збіраюцца на малітвы на роднай мове ў Варшаве, Гданьску, Беластоку, Любліне, Лодзі, Кракаве, Уроцлаве і Познані.

«Для кагосьці гэта будзе месца пошуку аднадумцаў, а для кагосьці — крок, каб пачаць маліцца па-беларуску», — адзначаюць арганізатары.

Сустрэча адбудзецца 15 красавіка пры парафіі святога Аляксандра (пляц Трох Крыжоў, Варшава).

Чытайце таксама:

У Польшчы шырацца беларускамоўныя службы ў касцёлах. Дзе і калі іх можна наведваць?

Папа Францішак памаліўся за мір ва Украіне перад беларускім абразом

Nashaniva.com