У Беларусі заснавалі прэмію імя польскага дэзерціра Эміля Чэчкі
Паведамляецца, што прэмія заснавана ў Беларусі ў гадавіну яго гібелі.
17.03.2023 / 11:35
Фота: БелТА
Пра гэта на выставе «Мяжа паміж жыццём і смерцю» распавёў старшыня праўлення Міжнароднага дабрачыннага фонду імя Эміля Чэчкі Дзмітрый Белякоў.
Польскі салдат Эміль Чэчка ўцёк у Беларусь падчас службы ў снежні 2021 года. Польскі бок паведамляў, што ў яго былі сур'ёзныя праблемы з алкаголем.
У Беларусі ён стаў інструментам беларускай прапаганды. Яго выкарыстоўвалі для распаўсюджвання хлусні, што польскія вайскоўцы забівалі нелегальных мігрантаў, якія прыходзілі з Беларусі.
У сакавіку 2022 года ён скончыў жыццё самагубствам. Яго пахавалі на могілках у Даўгінаве.