ГУБАЗіК прыйшоў да бацькі аднаго з беларускіх ваяроў ва Украіне. Мужчына заявіў візіцёрам, што згодны з сынам і, калі б мог, сам паехаў бы ваяваць

Відэа сілавікі выклалі ў сваім тэлеграм-канале.

18.03.2023 / 17:24

ГУБАЗіК прыйшоў да бацькі добраахвотніка з пазыўным «Зубр».

Мужчына заявіў візіцёрам, што згодны з сынам і, калі б мог, сам паехаў бы ваяваць ва Украіну.

Ваяр «Зубр». Фота: сацсеткі

Сёння МУС заявіла, што за апошні тыдзень затрымана каля 100 чалавек, на 20 з іх пасля завялі крымінальныя справы.

Раней сілавікі хваліліся, што робіць налёты на сваякоў беларускіх добраахвотнікаў. ГУБАЗіК лічыць, што так як у Беларусі ў тых, хто з'ехаў за мяжу, засталіся сувязі (у тым ліку «сваякі і знаёмыя»), то яны могуць садзейнічаць «экстрэмісцкай дзейнасці».

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК робіць налёты на сем’і і знаёмых байцоў Палка Каліноўскага

Nashaniva.com