Польшча ўмацуе граніцу з Расіяй «Хаймарсамі»
16-я механізаваная дывізія Польшчы, размешчаная недалёка ад мяжы з Калінінградскай вобласцю, да канца года атрымае на ўзбраенне амерыканскія рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, заявіў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
17.03.2023 / 18:11
Высокамабільная артылерыйская ракетная сістэма (HIMARS), задзейнічаная падчас вайсковых вучэнняў у аэрапорце Спілвэ ў Рызе (Латвія), 26 верасня 2022 года. Фота: Раман Каксараў / AP Photo
РСЗА былі замоўленыя яшчэ ў 2019 годзе, усяго ў Польшчу будзе пастаўлена 500 такіх сістэм. Дывізія на мяжы з Калінінградскай вобласцю ўжо ўзмоцненая карэйскімі танкамі К2 Black Panther і самаходнымі артылерыйскімі ўстаноўкамі К9 Thunder.