Ілля Міронаў затрыманы. У панядзелак над ім адбудзецца суд
Цяпер грамадскі актывіст знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Гомеля.
18.03.2023 / 11:18
У РАУСе падцвердзілі, што да суда, які адбудзецца ў панядзелак 20 сакавіка, ён будзе ў ІЧУ. На яго заведзеная новая адміністрацыйная справа, паведамляе «Гомельская вясна».
У сераду лукашысты разграмілі кватэру, дзе пражывае Міронаў. А сам Ілля, які год правёў за кратамі па справе Зельцэра, нядаўна выйшаў кратаў пасля чарговага адміністрацыйнага арышту.
Чытайце таксама:
Лукашысты разграмілі кватэру гомельскага актывіста Іллі Міронава. Дзе яго маці — невядома
Ілля Міронаў: Мяне затрымалі за тое, што я пішу скаргі
Ілля Міронаў дабіваецца адказу ад Мінінфарма адносна таго, ці з’яўляецца герб «Пагоня» экстрэмісцкім сімвалам
Ілья Міронаў патрабуе завесці крымінальную справу на начальніка ізалятара ў Гомелі