Памерла Дубраўка Угрэсіч

Яна была адной з самых значных пісьменніц былой Югаславіі.

18.03.2023 / 23:08

Дубраўка Угрэсіч была з харвацка-балгарскай сям'і і лічыла сябе «постюгаслаўскай пісьменніцай». Фота Wikimedia Commons

Дубраўка Угрэсіч памерла ў пятніцу 17 сакавіка ў Амстэрдаме пасля кароткай і цяжкай хваробы. Праз некалькі дзён ёй споўнілася б 74 гады.

Яна была родам з Харватыі, але называла сябе «постюгаслаўскай, транснацыянальнай ці, дакладней, постнацыянальнай пісьменніцай». Яна была зацятай праціўніцай харвацкага нацыяналізму і ў 1993 годзе эмігравала з незалежнай Харватыі.

Яна была прыхільніцай ідэі супольнай мовы для сербаў, харватаў, баснякаў і чарнагорцаў.

Nashaniva.com