Да рэзідэнцыі Караніка прыехала міліцыя
Каля дома старшыні Гродзенскага аблвыканкама вялікая колькасць сілавікоў.
19.03.2023 / 18:26
Да службовага дома Уладзіміра Караніка на вуліцы Свярдлова ў Гродне прыехала міліцыя, службы размінавання з сабакамі. З гэтага можна меркаваць аб «мініраванні» дома чыноўніка.
Гэта раён Гродна, дзе размяшчаецца жытло для высокапастаўленых чыноўнікаў.
Раён Гродна, дзе знаходзіцца службовы дом Караніка. Скрыншот гугл-карты
Раней у Гродне былі чуваць гукі выстралаў. Як паведамілі дзяржСМІ, КДБ застрэліў замежніка «падчас аказання ўзброенага супраціву».