Быхаўскія кансервы заваююць Афрыку
Першымі смак беларускага зялёнага гарошка змогуць адчуць жыхары Беніна
04.11.2009 / 11:49
ААТ "Быхаўскі кансервна-гароднінасушыльны завод" збіраецца прадаваць прадукцыю ў Афрыку. Прадпрыемства праце пад гандлёвай маркай "Гаспадар-барын".
Ужо хутка кансерваваны зялёны гарошак зможа парадаваць насельніцтва Беніна.
Ад Беніна рукой падаць і да рынкаў іншых афрыканскіх краін,мяркуе кіраўніцтва завода.
Пакуль што асвойваецца рынак Казахстана. Днямі туды быў накіраваны вагон з ікрой, журавінамі, бярозавым сокам і тым самым зялёным гарошкам.