У футбол з Саудаўскай Аравіяй

04.11.2009 / 10:59

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе 13 або 14 лістапада правядзе таварыскі матч з камандай Саудаўскай Аравіі,

паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. Гульня пройдзе на полі саперніка ў Дамане. Дакладная дата стане вядома пазней.

У рэйтынгу ФІФА Саудаўская Аравія займае 64-е месца (Беларусь — 73-е).

Раней было аб`яўлена, што 18 лістапада ў Падгорыцы адбудзецца таварыскі матч Чарнагорыя — Беларусь.