У Камянецкім раёне знайшлі труп памежніка

Цела вайскоўца выявілі днём 20 сакавіка ў памяшканні аддзялення пагранічнага кантролю «Высока-Літоўск» ў вёсцы Абяроўшчына Камянецкага раёна, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт. 

20.03.2023 / 19:32

Фота ілюстрацыйнае

Загінулы — шараговец 2003 года нараджэння, які з восені мінулага года праходзіў службу ў Брэсцкай пагранічнай групе.

Дзяржпамежкамітэт заяўляе, што труп мае прыкметы суіцыду.

Nashaniva.com