МТС павышае тарыфы
МТС з 29 сакавіка зменіць кошт шматлікіх паслуг, у тым ліку званкоў у роўмінгу, а таксама асобных сэрвісных і дадатковых паслуг.
21.03.2023 / 14:25
Да прыкладу, змена ўладальніка нумара з адной фізасобы на іншую вырасце да 5,83 рубля (цяпер 5,3 рубля), а з фізасобы на кампанію — да 2,915 рубля (цяпер — 1,9 рубля).
Таксама сярод іншага вырастуць тарыфы на паслугі «антывызначальнік нумара», даданне або змяненне любімага нумара, замена сім-карты, зняцце прымусовай блакіроўкі, замена тарыфнага плана.
Падаражэюць таксама шматлікія дадатковыя паслугі, а таксама паслугі ў роўмінгу — званкі і інтэрнэт.
«Без зменаў застанецца абаненцкая плата па тарыфных планах, званкі ўнутры сеткі МТС і ў іншыя сеткі Беларусі, SMS, а таксама кошт інтэрнэт-трафіку, спажытага звыш падлучаных пакетаў», — паведамляе МТС.