IKEA выпусціла гульню, небяспечную для дзяцей, а пасля схамянулася
Вядомая шведская кампанія IKEA заклікала пакупнікоў, якія набылі ў яе крамах гульню-рыбалку BLÅVINGAD, яе не выкарыстоўваць і звяртацца ў IKEA па вяртанне грошай.
21.03.2023 / 16:45
Фота: ikea.com
У прэс-рэлізе кампаніі сказана, што бяспека пакупнікоў — прыярытэт IKEA, таму з-за рызыкі падавіцца гульню BLÅVINGAD адклікаюць з продажу.
Рэч у тым, што ўжо пасля паступлення гульні ў продаж было заўважана, што невялікія кнопкі, якія выкарыстоўваюцца ў ёй, з часам могуць выпасці, а дзіця тады можа пацягнуць іх у рот і падавіцца.
Па гэтай прычыне гульню-рыбалку BLÅVINGAD адклікаюць з продажу, а вярнуць яе ды атрымаць грошы назад можна ў любым месцы, дзе прадаюць тавары IKEA. Прытым не патрабуюць нават касавага чэка.
Чытайце таксама:
Па што цяпер ездзяць на закупы ў Польшчу і Літву і колькі трэба патраціць, каб дарога акупілася
Стала вядома, каму належыць сетка «Да дому» — беларускі адказ Ikea і Zara Home
У Маскве збіраюцца адкрыць 10 крамаў беларускага аналага IKEA