На Дзень Волі ў Каўнасе адбудзецца адкрыццё помніка на магіле Клаўдзія Дуж-Душэўскага
Клуб «Ліцвіны» запрашае беларусаў на ўрачыстае адкрыццё помніка Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, выбітнаму беларускаму архітэктару, журналісту і грамадскаму дзеячу. Ён нарадзіўся ў Беларусі, прайшоў доўгі шлях рэпрэсій за абарону нацыянальнай беларускай свядомасці, сышоў з жыцця і пахаваны ў Каунасе.
21.03.2023 / 18:06
Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Фота: Вікіпедыя
Дуж-Душэўскі быў аўтарам эскізу бела-чырвона-белага сцяга, які быў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 года.
Урачыстая цырымонія адкрыцця помніка, прымеркаваная да святкавання 105-й гадавіны абвяшчэння БНР, адбудзецца а 15-й гадзіне 25 сакавіка 2023 года ў Каунасе.
Для удзелу ў мерапрыемстве плануецца дастаўка аўтобусам ад Лукішскай плошчы. Кошт паездкі на мерапрыемства і назад 10 еўра. Ад’езд ад плошчы а 13-й гадзіне. Колькасць месцаў абмежаваная. Для запісу і ўдзелу ў мерапрыемстве пішыце ў тэлеграм-бот (з пазнакай «Дуж-Душэўскі»).
Чытайце таксама:
На магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга пачалі ставіць новы помнік
Як бел-чырвона-белы сцяг стаў нацыянальным
«Наш сцяг тапталі і нішчылі, а ён жыве». Апошняе інтэрв'ю гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага