Старшынёй Саюза жанчын лукашысты пакінулі Шпілеўскую

Сёння адбылося пасяджэнне праўленне праўладнага Беларускага саюза жанчын, на якім выбіралі новае кіраўніцтва гэтай арганізацыі. Нечаканасцяў прагназавана не адбылося.

21.03.2023 / 19:19

Папярэдняя старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская у ніякіх адхіленнях ад «лініі партыі» ніколі заўважаная не была, таму яе аднагалосна «пераабралі» на новы тэрмін.

Намесніцамі Шпілеўскай будуць старшыня аб'яднанай арганізацыі БСЖ Міністэрства прамысловасці, намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч і рэктарка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Карчэўская.

Чытайце таксама:

Апублікаваная праграма «Белай Русі» трохі адрозніваецца ад праекта. Але змены надта красамоўныя

Азаронак увайшоў у Найвышэйшы палітычны савет «Белай Русі»

Лукашысты пераўтварылі «Белую Русь» у партыю

Nashaniva.com