Удзельнікам гурта Litesound далі «хатнюю хімію»

Адбыўся суд над музыкамі гурта Litesound, братамі Дзмітрыем і Уладзімірам Каракінымі ды іх бацькамі, паведаміў у фэйсбуку кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

22.03.2023 / 00:01

Музыкаў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных, а таксама іх маці Вольгу Крайко асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі».

Бацьку хлопцаў Юрыю Каракіну далі 3 гады «хатняй хіміі».

Пра затрыманне колішніх удзельнікаў «Еўрабачання» Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных лукашысцкія тэлеграм-каналы напісалі 13 кастрычніка — паводле іх, браты «ўдзельнічалі ў незаконных маршах з перакрыццём дарог, заклікалі і агітавалі ў сацыяльных сетках, супрацоўнічалі з экстрэмісцкімі арганізацыямі».

Каб затрымаць 36-гадовага Дзмітрыя і 32-гадовага Уладзіміра Каракіных, да іх у дом уламіўся САХР у поўнай экіпіроўцы.

З паведамлення ў канале сілавікоў вынікала, што братоў затрымалі за ўдзел у дэманстрацыі 16 жніўня 2020 года, найбольшага шэсця за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Таксама сілавікі сцвярджалі, што «ў доме знайшоўся арсенал незарэгістраванай зброі, які належаў іх бацьку». 

Чытайце таксама:

Удзельнікі «Еўрабачання» ад Беларусі знайшліся на Валадарцы

Nashaniva.com