70-гадовага пенсіянера-«тэрарыста» Васіля Дземідовіча будуць судзіць трэці раз
У судзе Драгічынскага раёна 23 сакавіка пачнуць разглядаць справу палітзняволенага пенсіянера Васіля Дземідовіча. Яму інкрымінуюць арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Працэс будзе весці суддзя Лявонцій Станкевіч.
22.03.2023 / 09:55
Раней Дземідовіча асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі, абвінаваціўшы яго ў абразах прадстаўніка ўлады, суддзі, Аляксандра Лукашэнкі і ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Пазней мужчыну дадалі яшчэ паўгода зняволення па новай справе — гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады).
У канцы чэрвеня КДБ унёс Васіля Дземідовіча ў «тэрарыстычны спіс» — цяпер ён самы пажылы беларус-«тэрарыст». Праз гэта яму нельга рабіць грашовыя пераводы, а падтрымліваць мужчыну няма каму.
Падтрымайце Васіля: ІЧУ Драгічынскага РАУС. 225612, Брэсцкая вобл., Драгічын, Камсамольская 1, Васіль Іванавіч Дземідовіч.