Палітзняволенаму анархісту дадалі да 20 гадоў яшчэ 11 месяцаў
У Ваўкавыску адбыўся суд над палітзняволеным анархістам Сяргеем Раманавым паводле ч. 2 арт. 411 КК — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Суддзя Мікалай Талашка прызначыў Сяргею 11 месяцаў калоніі, піша «Вясна».
23.03.2023 / 22:14
Такім чынам, агульны тэрмін для Раманава склаў 20 гадоў і 11 месяцаў пазбаўлення волі.
Палітвязень быў затрыманы 29 кастрычніка 2020 года. 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў яму 20 гадоў калоніі.
З канца мая 2022 года Сяргей адбываў тэрмін у ваўкавыскай калоніі №11, дзе на яго ўвесь час аказвалі ціск: неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА, а нядаўна на 4 месяцы адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).