У Чачэрску выставілі на таргі графскую сядзібу
На пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы 27 красавіка пройдуць таргі па продажы сядзібы графа Чарнышова-Круглікава, пабудаванай у Чачэрску. Пачатковая цана гэтага аб'екта нерухомасці вызначаная на ўзроўні 859 тыс. рублёў, паведамляе Office Life.
24.03.2023 / 16:49
Фота: planetabelarus.by
Патэнцыйным удзельнікам таргоў біржа прапануе ўнесці задатак у памеры 171 тысячы рублёў.
Сядзіба мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі. Нерухомасць уяўляе сабой ізаляванае памяшканне ў двухпавярховым цагляным будынку і не адносіцца да жыллёвага фонду. Будынак мае цэнтральнае ацяпленне, халоднае водазабеспячэнне, каналізацыю, электразабеспячэнне, вентыляцыю.
Вядома, што сядзіба была закладзена ў першай палове XIX стагоддзя, а канчаткова яе дабудавалі ў 1860 годзе. З 1905 года тут працавала земская школа. Потым будынак перарабілі ў стайню, а пасля вайны ў сядзібе размяшчаліся дзіцячая бібліятэка і Дом піянераў.
У 2002 годзе будынак перайшоў на баланс аддзела культуры райвыканкама, а сёння былая графская сядзіба чакае інвестара.
Чытайце таксама:
У Сенненскім раёне выставілі на продаж рэшткі маёнтка, у якім некалі працаваў Янка Купала
У Мінску восьмы раз спрабуюць прадаць маёмасць закрытага завода, цана паменшала ў пяць разоў