Музыка Алесь Чумакоў выканаў па-беларуску вядомую польскую песню пра Гомель

Над стварэннем беларускай версіі кранальнай польскай песні «Gdzie jest mój Homel» працаваў майстар-гусляр Алесь Чумакоў, а адаптаваў тэкст бард Сяржук Сокалаў-Воюш, піша «Штодзень».

24.03.2023 / 17:24

 

Песня «Мой любы Гомель» расказвае пра жыццё горада над Сожам у першай палове ХХ стагоддзя. Тады значную частку жыхароў Гомеля складала менавіта габрэйскае насельніцтва. Гэты спеў быў створаны па матывах культавага твору пісьменніка Іллі Эрэнбурга «Вірлівае жыццё Лазіка Ройтшванца» — вядомага ў свеце сатырычнага твору, які не саступае раману чэшскага пісьменніка Яраслава Гашака пра прыгоды бравага ваякі Швейка.

Лазік Ройтшванец, ад імя якога выконваецца песня, — кравец з Гомеля, які ўвесь час трапляе ў абсурдныя сітуацыі і, знаходзячыся ў розных краінах, прызнаецца ў каханні да свайго роднага горада. Раман Эрэнбурга «Вірлівае жыццё Лазіка Ройтшванца» выйшаў у 1928 годзе ў Парыжы. У СССР гэтая кніга была забароненай да 1989 года.

Арыгінальная песня «Gdzie jest mój Homel» выконвалася рознымі польскімі спевакамі ў знакамітым кракаўскім кабарэ «Падвал пад баранамі». Але найбольш вядомыя выканаўцы — Алёша Аўдзееў і Тадэвуш Квінта.

Чытайце таксама:

Лявон Вольскі прэзентаваў «Калыханку»

Канцэрты Маргарыты Ляўчук у Варшаве і Гданьску не адбудуцца. Прычына вельмі сур'ёзная

«Што там Чарнуха не раіць?» Пра дэгенератыўнае мастацтва і найлепшыя трэкі распыталі знаўцу беларускай музыкі

Nashaniva.com