У Мінску сілавікі патрулююць праспект Незалежнасці
Нягледзячы на тое, што дзяржаўны гвалт няспынна працягваецца ўжо трэці год і ўжо зусім мала хто наважваецца на адкрытыя публічныя выступленні, перад Днём Волі сілавая машына рэжыму — у традыцыйным напружанні.
25.03.2023 / 17:00
Фота ілюстрацыйнае
Нягледзячы на сённяшні выхадны дзень, па нашай інфармацыі, у Мінску ўздоўж цэнтральнага праспекта кожныя пяць хвілін праязджаюць бусікі з АМАПам.
Акрамя таго, па ўсёй Беларусі напярэдадні свята прайшлі прэвентыўныя ператрусы і затрыманні актывістаў, якія, на думку сілавікоў, маглі б наважыцца ў такі дзень на нейкія дэманстратыўныя акцыі.
Чытайце таксама:
У Бабруйску затрымалі Галіну Смірнову
«Супрацоўнік МЗС згубіў чаравік, уцякаючы ад міліцыі». Якімі былі Дні Волі ў розныя гады