У Якуціі паўночныя алені спынілі пасажырскі цягнік ВІДЭА
У Якуціі на шляху руху пасажырскага цягніка па маршруце Нерунгры — Алдан адбылося незвычайнае здарэнне. На чыгуначныя шляхі зайшла група паўночных аленяў, якія, гуляючы па рэйках, перакрылі шлях цягніку.
25.03.2023 / 17:20
Гучныя сігналы, якія рабіў машыніст, выніку не далі, таму чыгуначнікі мусілі дзейнічаць дзедаўскім правераным спосабам.
Памочнік машыніста выскачыў з цягніка і проста сагнаў кіем жывёл з рэек. Толькі пасля таго састаў змог працягнуць свой шлях. Здарэнне было знятае на відэа.