Балгарыя заклікала да перамоў пасля слоў Пуціна пра ядзерную зброю ў Беларусі
У Сафіі назвалі сітуацыю з бяспекай «усё больш і больш небяспечнай» і заклікалі да перамоў паміж Масквой і Кіевам пасля абвяшчэння аб размяшчэнні Расіяй ядзернай зброі ў Беларусі.
26.03.2023 / 22:51
Беларуска-ўкраінская мяжа ў часе вайны
Віцэ-прэзідэнт Балгарыі Іліяна Ётава заклікала да перамоў паміж Расіяй і Украінай у сувязі з заявай прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні ў Беларусі расійскай ядзернай зброі. Пра гэта паведаміла агенцтва dpa ў нядзелю, 26 сакавіка.
Па словах Ётавай, сітуацыя становіцца «ўсё больш і больш небяспечнай», і таму яны з прэзідэнтам Балгарыі Руменам Радзевым неаднаразова заклікалі да перамоў. «Гэта не пустыя словы», — падкрэсліла Ётава, дадаўшы, што большая колькасць узбраенняў ва ўсіх краінах прыводзіць да непрадказальных рашэнняў і на практыцы пагражае сур'ёзнай вайной.
«Я спадзяюся, што розум усё ж пераможа і што гаворка ідзе хутчэй пра пагрозы, чым пра рэальныя дзеянні», — дадала Ётава.
Раней стала вядома, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.
Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што няма ніякіх прыкмет, якія паказвалі б на тое, што Расія рыхтуецца ўжыць ядзерную зброю.
Чытайце таксама:
Кізім пра ядзерную зброю ў Беларусі: Зразумела, навошта гэта Пуціну, але навошта беларусам?
«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»
Два дыктатары, якія загуляліся ў вайну, зрабілі з Беларусі цэль для ўдару — Ціханоўская