«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі
Заява Крамля пра размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі — крык адчаю і чарговая хваля канфрантацыі з Захадам.
27.03.2023 / 15:16
Ракетныя комплексы «Іскандэр» могуць выступіць носьбітамі тактычнай ядзернай зброі, якую Расія збіраецца размясціць ў Беларусі. Фота: Wikipedia Commons
Такое меркаванне ў сваім відэастрыме выказаў вайсковы эксперт Алег Жданаў. Прыняўшы рашэнне аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, Пуцін вырашыў пасварыцца з усімі. Гэта рашэнне таксама ідзе ўразрэз з устаноўкамі Кітая, які настойліва заклікаў да невыкарыстання ядзернай зброі ў вайне.
Зброя будзе знаходзіцца ў юрысдыкцыі Расійскай Федэрацыі, але тэрытарыяльна — гэта Беларусь.
Гэта азначае, што краіны НАТА ўключаць Беларусь у пералік магчымых праціўнікаў. Беларусь таксама патрапіць у спіс краін для ядзернага ўдару. Такое рашэнне сведчыць аб тым, што Лукашэнка паступова саступае свае пазіцыі ў плане экспансіі Расіі.
Заява Крамля аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі — крык адчаю, мяркуе ўкраінскі эксперт. Крэмль ужо не ведае, як спыніць сваё паражэнне. Гэта апошні яго козыр. Пуцін хоча запалохаць у першую чаргу НАТА, бо асноўнымі кірункамі прымянення тактычнай ядзернай зброі могуць быць балтыйскія краіны і Польшча.
На думку эксперта, супраць Украіны няма сэнсу яе выкарыстоўваць. На мяжы Беларусі знаходзіцца малакаштоўнае са стратэгічнага пункту гледжання Палессе. А тактычная зброя мае малы радыус паражэння.
Пакуль гэта толькі словы. Але калі яны стануць справай, то гэта ператворыцца ў сур'ёзны канфлікт з НАТА.
Нягледзячы на гучныя заявы, застаецца пытанне тэхнічнага стану ядзерных боезарадаў і іх гатоўнасці да выкарыстання, адзначае Жданаў.
Чытайце яшчэ:
«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»
ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль