Лукашэнка дазволіў спартыўным федэрацыям гандляваць

Нацыянальны алімпійскі камітэт, Паралімпійскі камітэт і спартыўныя федэрацыі змогуць гандляваць без стварэння камерцыйных арганізацый

05.11.2009 / 00:51

Прэзідэнцкі ўказ № 531 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці асобных арганізацый фізічнай культуры і спорту» дае спартыўным чыноўнікам шырокія магчымасці, перадусім у прадпрымальніцкай дзейнасці.

У адпаведнасці з указам,

Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту, Паралімпійскаму камітэту і спартыўным федэрацыям дазволена займацца турыстычнай і рэкламнай дзейнасцю, арганізоўваць адпачынак, здаваць у арэнду маёмасць і праводзіць гандаль без стварэння камерцыйных арганізацый.

Існуе і фармальнае абмежаванне — прыбытак мусіць траціцца на «выкананнне статутных мэтаў». Гэта дазволіць наладжваць сувязі з міжнароднымі спартыўнымі арганізацыямі, мяркуе ўлада.

ЯМ