Ініцыятыва Еўракамісіі для польска-ўкраінска-беларускага памежжа
05.11.2009 / 01:03
2 лістапада распачаты прыём конкурсных праектаў і заявак Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча – Беларусь – Украіна.
Мэты праграмы, скіраванай на развіццё памежных раёнаў Польшчы, Беларусі і Украіны, будуць дасягацца праз некамерцыйныя праекты ў рамках трох кірункаў: павышэнне канкурэнтаздольнасці памежных тэрыторый (развіццё прадпрымальніцтва, турызму і даступнасці памежных рэгіёнаў), павышэнне якасці жыцця (абарона навакольнага асяроддзя і эфектыўнасць і бяспечнасць межаў), інстытуцыйнае супрацоўніцтва і падтрымка мясцовых ініцыятываў.
Удзел у праграме могуць узяць як органы мясцовай рэгіянальнай ўлады, так і недзяржаўныя арганізацыі, а таксама навуковыя ці культурніцкія арганізацыі. Агульны бюджэт праграмы 202,9 млн еўра. Заяўкі прымаюцца да 1 сакавіка 2010 года.
Падрабязнасці можна знайсці на афіцыйнай старонцы праграмы pl-by-ua.eu