Грамадзянін Малдовы спрабаваў завезці ў Беларусь 80 кілаграмаў гашышу

Буйную партыю наркотыкаў, якія павінны былі рэалізоўвацца на тэрыторыі Расіі, выявілі ў Брэсце.

28.03.2023 / 07:51

Увезены гашыш. Фота ДПК

Малдоўскі грамадзянін ехаў на аўто з Польшчы ў Беларусь, а наркотыкі схаваў у тайніку, абсталяваным пад дном машыны.

Памежнікі змаглі высветліць, што наркотыкі везлі не ў нашу краіну, а да суседзяў — у Санкт-Пецярбург. Праз пяць дзён брэсцкая міліцыя разам з калегамі з Расіі змагла затрымаць арганізатара канала пастаўкі. Ім аказаўся грамадзянін РФ.

На грамадзяніна Малдовы, які перавозіў гашыш, распачалі крымінальныя справы. Мужчына можа правесці ў зняволенні да пятнаццаці гадоў.

Літоўская мытня ўзмацняе кантроль: з Беларусі масава вязуць украінскія грыўні

На літоўскай мяжы зафіксавалі новы рэкорд цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі

Nashaniva.com