Галоўны трэнер зборнай: У паразе ад Швейцарыі 0:5 нічога страшнага няма
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў расказаў пра настрой нацыянальнай каманды перад матчам з Румыніяй у адборы на ЧЕ-2024. Гульня пачнецца сёння ў 21:45 у Бухарэсце.
28.03.2023 / 10:26
«Не чытаю нічога, імкнёмся абстрагавацца. Кажуць — няхай гавораць. Казаць жа можна ўсё што заўгодна. А хлопцы… Мы іх не чапалі пасля той гульні. Як я ўжо сказаў на той прэс-канферэнцыі, пры ліку 0:3 мы ўжо думалі, як лепей падрыхтавацца да гэтай гульні.
Прайгралі ж фаварыту (Беларусь — Швейцарыя — 0:5), у гэтым нічога страшнага няма.
Я гэта рабятам даводжу, увесь гэты час. Вось з Румыніяй у нас галоўная гульня, з гэтых двух. Думаю, што хлопцы выдатна разумеюць. Гэтай адной гульнёй можна ўсё выправіць.
У рэшце рэшт, гэта ўсяго толькі футбол. Гэта ўсяго толькі спорт. Зацыклівацца на паражэнні — гэта няправільна. Прайгралі, забыліся, рыхтуемся да наступных гульняў. У хлопцаў нармальны настрой», — сказаў Кандрацьеў.
У групавым турніры да Еўра-2024 — таксама зборныя Ізраіля, Косава, Андоры.
Гаспадар у беларускім футболе новы, а вынікі старыя. Беларусь — Швейцарыя — 0:5
УЕФА разгледзіць пытанне выключэння беларускага футбола з міжнародных спаборніцтваў