Навучанне ў мінскіх школах адновіцца 9 лістапада

Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно.

05.11.2009 / 11:40

Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно.

Ён нагадаў, што канікулы ў школах Мінска, а таксама іншых гарадах Беларусі падоўжылі, каб знізіць рызыку захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі сярод дзяцей.

У панядзелак сталічныя школы адновяць вучобу, а ў астатніх гарадах, дзе навучальны працэс быў часова спынены, рашэнне пра аднаўленне будуць прымаць мясцовыя органы ўлады.