Дзмітрый Семчанка. Тры крокі да дзвярэй. Верш 

Жонка асуджанага на тры гады зняволення экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула АНТ Дзмітрыя Семчанкі падзялілася ягоным вершам.

28.03.2023 / 13:03

Дзмітрый Семчанка ў судзе. Фота: БелТА

Тры крокі

Тры крокі да дзвярэй — такі шпацыр
Ну а далей да шконкі толькі бокам.
А колькі да вачэй тваіх ісці? 
А колькі гэта будзе маіх крокаў?

Не ведаю, але раблю заўжды
Тры крокі, потым зноў тры крокі
І мой упарты рух туды-сюды
Не спынецца, пакуль трымаюць ногі.

Забараняюць легчы — не бяда,
Калі даюць зрабіць тры крокі.
Тут моляцца амаль усім Багам
Аллаху, Крышне, Езусу і Локі.

Я веру ў тое, што іду туды,
Дзе нашы ўрэшце сыйдуцца дарогі. 
Двух лёсаў, цесна сплеценых шляхі
Яшчэ бліжэй, праз кожныя тры крокі.

Падтрымайце яго грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Дзмiтрый Віктаравіч Семчанка

Былому кіраўніку лукашэнкаўскага пулу Дзмітрыю Семчанку далі тры гады калоніі

Nashaniva.com