Ідэнтыфікацыю імгненных плацяжоў па нумары тэлефона адклалі
Банкі абавязаныя забяспечыць фізічным асобам магчымасць імгненных плацяжоў з выкарыстаннем ідэнтыфікацыі па нумары тэлефона з 1 студзеня 2024 года. Раней планавалася, што гэта адбудзецца з 1 красавіка 2023 года, паведамілі ў Нацбанку. Перанос замацаваны адпаведнай пастановай рэгулятара.
28.03.2023 / 14:58
У банкаў з'явіўся дадатковы час для дапрацоўкі мабільных дадаткаў і мер па забеспячэнні эфектыўнай і надзейнай працы імгненных плацяжоў.
З 4 красавіка гэтага года па гатоўнасці сістэм банкі ўжо могуць прадастаўляць фізічным асобам паслугу імгненных плацяжоў з выкарыстаннем ідэнтыфікатара праз нумар тэлефона.
Сістэма імгненных плацяжоў укаранёная з 1 ліпеня 2019 года. У Нацбанку адзначаюць, што цяпер яна ў асноўным запатрабаваная юрасобамі. У 2022 годзе ў сістэме імгненных плацяжоў праведзена 234,6 тыс. плацяжоў юрыдычных асоб на суму 5 млрд рублёў.
Увосень 2022 года Нацбанк зацвердзіў правілы і Парадак функцыянавання сістэмы імгненных плацяжоў і іх правядзення.
Дакументам, у прыватнасці, прадугледжваецца, што імгненныя плацяжы фізічных асоб на карысць іншых фізічных асоб унутры краіны павінны праводзіцца з выкарыстаннем сэрвісу інфармацыйнай падтрымкі. Гэта значыць, на падставе плацежных указанняў, перададзеных у банк з дапамогай праграмы на смартфоне або планшэце кліента.
У мінулым годзе для фізічных асоб распрацаваны новы сэрвіс інфармацыйнай падтрымкі імгненных плацяжоў з выкарыстаннем ідэнтыфікатара (нумары тэлефона), выключаны штодзённыя рэгламентныя перапынкі ў працы сістэмы і г. д.
Чытайце таксама: