БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Барысаўскім раёне фармуюць батальён тэрабароны з вайскоўцаў запасу

28.03.2023 / 20:27

Nashaniva.com

У Барысаўскім раёне фармуюцца штаб і стралковы батальён з ліку вайскоўцаў запасу. Як паведамляе Мінабароны, ваеннаабавязаныя пройдуць мерапрыемствы баявога зладжвання і прымуць удзел у камандна-штабных вучэннях.

«Неабходна сфармаваць штаб Барысаўскага раёна і асобнага стралковага батальёна», — паведаміў начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны вайсковага камісарыята Мінскай вобласці Дзмітрый Вальфовіч.

Па словах прадстаўніка тэрабароны рэгіёна, з вайскоўцамі запасу будзе праведзеная індывідуальная падрыхтоўка, зладжванне аддзяленняў і ўзводаў і на завяршальным этапе — штабная трэніроўка.

Удзельнікі пройдуць агнявую падрыхтоўку, а на завяршальным этапе комплекснай праверкі будзе праведзенае камандна-штабное вучэнне.

«На заключным этапе комплекснай праверкі будзе праведзенае камандна-штабное вучэнне, у рамках якога будуць выконвацца задачы па ахове і абароне аб'ектаў тэрытарыяльнай абароны, нясення службы на кантрольна-прапускным пункце, ахова месца размяшчэння, выкананне мерапрыемства падтрымання ваеннага становішча», — патлумачыў Дзмітрый Вальфовіч.

Чытайце таксама:

Рада бяспекі даручыла Мінабароны пачаць распрацоўку новай вайсковай дактрыны

Вальфовіч пра народнае апалчэнне: Ім выдадуць стралковую зброю, якая будзе захоўвацца пры іх

У народнае апалчэнне могуць увайсці да 150 тысяч чалавек

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула