БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У Гомелі п'яны мужчына зваліўся ў канаву і загінуў

29.03.2023 / 7:51

Nashaniva.com

Трагічнае здарэнне адбылося ў аўторак на вуліцы 3-я Тэхнічная.

Месца здарэння. Фота: Таварыства выратавання на водах

Загінулы, 54-гадовы мужчына, паводле папярэдняй інфармацыі, быў п'яны і зваліўся ў канаву з вадой.

Цела загінулага дасталі работнікі Таварыства выратавання на водах, медыкі канстатавалі смерць. Дакладная прычына смерці высвятляецца.

— На жаль, на тэрыторыі нашай вобласці з пачатку года большая частка ўтапленняў адбылася па падобным «сцэнары», — адзначылі ў таварыстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула