Выйшлі са спячкі гэтыя сімпатычныя жывёлінкі

У Нясвіжскім раёне прачнуліся рабыя суслікі.

29.03.2023 / 12:12

Рабы суслік. Фота: Аляксандр Вінчэўскі, wildlifebelarus.org

23 сакавіка Сяргей Шакала выявіў некалькі суслікаў, якія ўжо выйшлі са спячкі. Надвор’е было цёплае, з тэмпературай плюс 16 градусаў, і звяркі паказаліся пасярод пажухлай травы. Яны паводзяць сябе вельмі асцярожна, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Рабы суслік уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Шэсць вядомых у нас калоній рабога сусліка знаходзяцца пад аховай. Самая вялікая — пад Нясвіжам: яе плошча складае больш за 90 га, тут пражывае больш за 5000 суслікаў! 

Чытайце таксама

На Палессі пабачылі першых буслоў, што прыляцелі з выраю. Сёлета яны вярнуліся раней, чым звычайна

Вясна ідзе. Беларускія птушкі, на якіх усталяваныя перадатчыкі, ужо кіруюцца з Афрыкі бліжэй да радзімы

З 15 лютага забаранілі разбураць птушыныя гнёзды

Nashaniva.com