Затрымалі былога памочніка пракурора Глускага раёна — па справе «Чорнай кнігі Беларусі»
Яму закідаюць тое, што ён нібыта перадаў звесткі сілавікоў і сфатаграфаваў дом аднаго з іх.
30.03.2023 / 13:05
Канстанцін Прытуленка. Фота: яго старонка ва ўкантакце
Канстанціну Прытуленку 43 гады, і ён з Глуска. Дзе ён працуе цяпер — невядома, але яшчэ пару гадоў таму ён дакладна працаваў у сілавых структурах.
Мужчына скончыў Беларускі інстытут правазнаўства, які цяпер перайменавалі ва ўніверсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій. Кар'еру пачынаў у пракуратуры Глускага раёна. У 2005 годзе ён быў следчым, а праз некалькі гадоў стаў памочнікам пракурора Глускага раёна.
У мужчыны ёсць непаўналетнія дзеці.
Канстанцін Прытуленка ў 2012-м годзе на працы. Фота: www.glusk.by
Сёння з'явілася відэа затрымання мужчыны. Ён кажа, што нібыта перадаў каналу «Чорная кніга Беларусі» звесткі некалькі сілавікоў і сфатаграфаваў дом аднаго з іх. Мяркуючы па допісе ГУБАЗіК, супраць мужчыны можа быць заведзеная крымінальная справа.
Чытайце таксама:
За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі
Затрымалі былога мадэратара сеткі «Кіроўцы 97%», на якога не маглі выйсці два гады. Распавядаем, чаго ён не ўлічыў
ГУБАЗіК расказаў пра жанчыну, якая «прыйшла пакаяцца». Пасля яе адправілі ў калонію і ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»